Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/21/921373_921374/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:39
21.09.2017 18:41 Палітыка, Грамадства

Авіяцыя Заходняй ваеннай акругі ВС РФ пачала перабазаванне на расійскія аэрадромы, паведамляе Мінабароны Беларусі

Мінск, 21 верасня. Расійская авіяцыя, якая брала ўдзел у сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2017", ажыццяўляе перабазаванне з тэрыторыі Беларусі на аэрадромы пастаяннага базавання на тэрыторыі Расіі.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, 21 верасня адбылі самалёты аператыўна-тактычнай авіяцыі і верталёты армейскай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі ВС РФ.

Нагадаем, беларускае ваенна-палітычнае кіраўніцтва гарантавала, што ўсе расійскія падраздзяленні, якія ўдзельнічалі ў вучэннях, пакінуць тэрыторыю Беларусі да 30 верасня.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН