Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/22/921494_456987/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:52
22.09.2017 14:45 Грамадства, Эканоміка

Генпракуратура і ФПБ дамовіліся аб ахове канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных

Мінск, 22 верасня. 22 верасня генеральны пракурор Аляксандр Канюк і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных.

Як паведамляе Генеральная пракуратура, падпісанне пагаднення абумоўленае неабходнасцю аховы правоў грамадзян у сферы працоўных праваадносін і ўзгодненага ажыццяўлення адпаведных мерапрыемстваў.

"Нацыянальнае заканадаўства падрабязна рэгулюе пытанні рэалізацыі дзяржаўных гарантый у частцы забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, узаемных правоў і абавязкаў работніка і наймальніка, вызначае упаўнаважаныя кантрольна-наглядныя органы, усталёўвае адказнасць за парушэнні патрабаванняў заканадаўства. Разам з тым, нягледзячы на прынятыя меры, наймальнікамі нярэдка дапускаюцца парушэнні, звязаныя з недаваннем бяспечных умоў працы, невыкананнем тэрмінаў і паўнаты выплаты заработнай платы", — гаворыцца ў паведамленні.

Прадугледжваецца правядзенне сумесных мерапрыемстваў па наглядзе і грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы, ахове працы i прафсаюзах, ажыццяўленне правапрымяняльнай дзейнасці ў галіне працоўных і звязаных з імі адносін, агульных прыёмаў (сустрэч) з грамадзянамі (работнікамі, працоўнымі калектывамі), а таксама ўдзел у правядзенні сумесных канферэнцый, семінараў, нарад, круглых сталоў па актуальных праблемах працоўных і звязаных з імі адносін, абмен інфармацыяй і прапановамі аб удасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН