Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/23/921661_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 11:32
23.09.2017 13:15 Палітыка

Кіраўнік МЗС Беларусі і старшыня Генасамблеі ААН абмяняліся бачаннем па планах рэарганізацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Мінск, 23 верасня. У рамках удзелу ў 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 22 верасня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу са старшынёй Генасамблеі Міраславам Лайчакам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, Макей вітаў прызначэнне прадстаўніка ўсходне-еўрапейскай групы на гэтую высокую пасаду. Міністр выказаў поўную падтрымку Беларуссю ініцыятыў старшыні ГА ААН.

Макей звярнуў увагу суразмоўцы на дзейнасць Беларусі ў якасці аднаго з каардынатараў групы аднадумцаў у падтрымцы краін з сярэднім узроўнем даходу, а таксама прапанаваў падтрымаць распрацоўку комплекснай стратэгіі ААН па супрацоўніцтве з гэтымі краінамі.

Старшыня Генеральнай Асамблеі ў сваю чаргу даў высокую ацэнку ўкладу Беларусі ў дзейнасць ААН, а таксама выказаў гатоўнасць садзейнічаць распрацоўцы платформы супрацоўніцтва з краінамі з сярэднім узроўнем даходу.

Лайчак акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўмацавання прэвентыўнага складніка работы ААН па падтрыманні міру і бяспекі, заклікаў да самага актыўнага ўдзелу Беларусі ў працы над глабальнай стратэгіяй па міграцыі, а таксама абазначыў сваё бачанне пытанняў рэфармавання Савета Бяспекі ААН, актывізацыі дзейнасці ГА ААН.

Макей і Лайчак абмяняліся падыходамі па рэарганізацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая праводзіцца па ініцыятыве генеральнага сакратара ААН, паведамляе МЗС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН