Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/23/921669_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 10:51
23.09.2017 14:20 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ІІІ Пленума Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый

Мінск, 23 верасня. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ІІІ Пленума Цэнтральнага савета Саюза камуністычных партый — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

"Сімвалічна, што ваш форум праходзіць напярэдадні знамянальнай даты — 100-гадовага юбілею з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая адкрыла новую старонку ў сусветнай гісторыі. Праз стагоддзе прыхільнікі і паслядоўнікі камуністычных ідэй застаюцца вернымі лепшым традыцыям дзядоў і бацькоў, высокім ідэалам сацыяльнай справядлівасці, абавязку, гонару, роўнасці і братэрства", — гаворыцца ў прывітанні.

Лукашэнка падкрэсліў, што суверэнная Беларусь ніколі не адмаўлялася ад сваёй гістарычнай спадчыны. "Выбраўшы самастойны шлях развіцця, мы захавалі і выкарыстоўваем перадавы вопыт, назапашаны папярэднімі пакаленнямі савецкага народа. Менавіта таму ў аснову ідэалогіі і дзяржаўнай палітыкі нашай краіны закладзены клопат пра чалавека, стварэнне ўмоў для раскрыцця яго патэнцыялу", — адзначыў ён.

Пленум праходзіць 23 верасня ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Для ўдзелу ў ім прыбыў у тым ліку старшыні Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, кіраўнік фракцыі Кампартыі ў Дзярждуме Генадзь Зюганаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН