Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/23/921686_921687_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 11:13
23.09.2017 16:43 Палітыка

Алжыр прапаноўвае Беларусі вызначыць пералік канкрэтных мер для актывізацыі ўзаемадзеяння

Мінск, 23 верасня. На палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 22 верасня адбылася сустрэча кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Алжыра Абдэлькадэрам Месахелем.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у ходзе сустрэчы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў неабходнасць пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў.

Са свайго боку Абдэлькадэр Месахель ініцыяваў правядзенне візіту ў Алжыр беларускай дэлегацыі экспертнага ўзроўню для вызначэння пераліку канкрэтных мер, якія дазволяць актывізаваць двухбаковае ўзаемадзеянне. Бакі сышліся ў думцы аб важнасці ўстанаўлення прамых кантактаў паміж прадстаўнікамі бізнесу дзвюх краін.

Уладзімір Макей таксама правёў сустрэчу з сірыйскім міністрам замежных спраў Валідам аль-Муалемам, у цэнтры ўвагі якой знаходзілася сітуацыя ў Сірыі і перспектывы яе ўрэгулявання. Кіраўнік МЗС Сірыі выказаў асаблівую падзяку Беларусі за супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці за прыём сірыйскіх дзяцей, якія знаходзіліся на аздараўленні ў дзіцячым лагеры "Зубраня" ў жніўні 2017 года. Бакі абмеркавалі таксама пытанні ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і адукацыі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН