Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/25/921850_445566/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:29
25.09.2017 18:43 Культура, Фінансы

Для завяршэння рамонту музея Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве выдзяляюць амаль 600 тыс. рублёў

Мінск, 25 верасня. Аляксандр Лукашэнка 25 верасня зацвердзіў рашэнне савета фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні 598 тыс. рублёў са сродкаў фонду на завяршэнне ў 2017 годзе капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве, дзе месціцца філіял Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі".

За кошт асігнаванняў з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена 471,2 тыс. рублёў, за кошт адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая непасрэдна ўздзейнічае на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, кампенсацый за прычыненую шкоду такім аб'ектам — 126,8 тыс., паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Музей Бялыніцкага-Бірулі — першы ў краіне мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака, адзначаецца ў рэлізе. Завяршэнне капітальнага рамонту "дазволіць размясціць у ім паўнавартасную экспазіцыю з больш як 500 карцін, далучыць насельніцтва да найлепшых узораў выяўленчага мастацтва".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239