Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/26/921886_921887/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:35
26.09.2017 09:24 Палітыка

Беларусь наведае міністр абароны Азербайджана

Мінск, 26 верасня. Дэталі планаванага ў найбліжэйшы час візіту міністра абароны Азербайджана Закіра Гасанава ў Беларусь і пытанні ваеннага супрацоўніцтва, якія будуць разгледжаны ў ходзе візіту, абмеркаваны 25 верасня ў Баку на сустрэчы кіраўніка азербайджанскага абароннага ведамства з беларускім паслом Генадзем Ахрамовічам.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Азербайджана, "падчас сустрэчы адбыўся шырокі абмен думкамі па перспектывах развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай, ваенна-тэхнічнай сферы і ў галіне ваеннай адукацыі, арганізацыі ўзаемных візітаў экспертных груп, а таксама іншых пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239