Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/26/921905_921906/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:36
26.09.2017 10:41 Эканоміка

Урадавая дэлегацыя на чале з Кабяковым знаходзіцца з рабочым візітам у Новасібірскай вобласці

Мінск, 26 верасня. Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым 26 верасня знаходзіцца з рабочым візітам у Новасібірскай вобласці, паведаміла прэс-служба ўрада расійскага рэгіёну.

У ходзе візіту запланавана сустрэча з губернатарам Уладзімірам Гарадзецкім ва ўрадзе Новасібірскай вобласці. Адбудзецца падпісанне пагаднення аб стратэгічным партнёрстве паміж ТАА "Сібэлектрапрывад" і кіруючай кампаніяй холдынгу "БелАЗ-Холдынг".

Да сустрэчы члены беларускай дэлегацыі наведаюць шэраг новасібірскіх прадпрыемстваў, у іх ліку — Сібірскі навукова-даследчы інстытут авіяцыі імя С.А.Чаплыгіна, Медыцынскі тэхнапарк, завод "Сібэлектрапрывад".

Паводле дадзеных статыстыкі, тавараабарот Беларусі з Новасібірскай вобласцю ў студзені—ліпені 2017 года склаў 105,8 млн долараў, што на 44,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года, экспарт — 81,6 млн (на 39,9% больш ), імпарт — 24,2 млн (на 61,1% больш). Дадатнае сальда для Беларусі склала 57,4 млн.

Беларусь пастаўляе ў гэты рэгіён трактары і седлавыя цягачы, грузавыя аўтамабілі, цукар, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, пруткі і профілі алюмініевыя, канструкцыі з чорных металаў, вылічальныя машыны.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239