Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/26/921961_921962/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 22:45
26.09.2017 14:21 Грамадства

У Беларусі застаюцца нераскрытымі больш за тысячу забойстваў

Мінск, 26 верасня. У Беларусі застаюцца нераскрытымі больш за тысячу забойстваў, а таксама больш за 100 згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару. Але больш за ўсё нераскрытых злачынстваў — гэта крадзяжы, яны займаюць 72%, паведамляецца на сайце Следчага камітэта.

26 верасня ў цэнтральным апараце Следчага камітэта адбыўся вучэбна-метадычны семінар, прысвечаны пытанням расследавання злачынстваў мінулых гадоў. "Устанавіць ісціну, нават праз гады, — справа гонару для нас, праваахоўнікаў", — адзначыў старшыня СК Іван Наскевіч.

У цэнтральным апараце і ва ўпраўленнях Следчага камітэта па абласцях і Мінску працуюць міжведамасныя рабочыя групы па вывучэнні крымінальных спраў аб злачынствах мінулых гадоў.

Астатак нераскрытых злачынстваў мінулых гадоў паменшыўся практычна ўдвая (з 325 тыс. 48 у 2012 годзе да 175 тыс. 678 — на 1 ліпеня 2017-га).

На сёння застаюцца нераскрытымі 1 тыс. 227 забойстваў, 490 фактаў наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, 113 згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару.
Адар'я Гуштын, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239