Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/27/922165_12345/
Дата раздрукоўкі: 05.12.2020 09:05
27.09.2017 16:53 Эканоміка

Дзяржава павялічыла сваю долю ў прадпрыемствах будаўнічай галіны

Мінск, 27 верасня. Дзяржава павялічыла сваю долю ў статутных фондах некалькіх прадпрыемстваў будаўнічай галіны на суму дзяржаўнай падтрымкі, пададзенай ім з рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе. Адпаведная пастанова ўрада (ад 21 верасня № 709) "Аб павелічэнні (утварэнні) долі Рэспублікі Беларусь у статутных фондах некаторых адкрытых акцыянерных таварыстваў" апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Рашэнне прынятае ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 7 сакавіка 2006 года № 141 "Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі адкрытага акцыянернага таварыства "Шклозавод "Нёман", распараджэннямі прэзідэнта ад 24 снежня 2015 года аб падтрымцы яшчэ трох прадпрыемстваў.

Савет міністраў, у прыватнасці, павялічыў дзярждолі ў ААТ "Беларускі цэментны завод" на 20,75 млн рублёў, ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" — на 10,53 млн рублёў, ААТ "Крычаўцэментнашыфер" — амаль на 51 млн рублёў, ААТ "Гродзенскі шклозавод" — на 2,7 млн рублёў, ААТ "Гомельшкло" — на 30,9 млн рублёў, ААТ "Шклозавод "Нёман" — на 12,92 млн рублёў.

Пастанова набыла моц 21 верасня.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239