Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/27/922174_12345/
Дата раздрукоўкі: 05.12.2020 07:54
27.09.2017 16:03 Грамадства

Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу самых нездаровых краін

Мінск, 27 верасня. Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу самых нездаровых краін. Рэйтынг апублікавала арганізацыя Clinic Compare, якая правяла аналіз інфармацыі аб шкодных звычках жыхароў 179 краін. Аналіз праводзіўся на аснове дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, World Factbook ЦРУ і Сусветнай асацыяцыі лёгкіх (World Lung Association).

Пры правядзенні даследавання ўлічваліся такія фактары, як ўжыванне алкаголю на чалавека ў год, ужыванне тытуню і паказчык атлусцення насельніцтва.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Швецыя, грамадзяне якой ужываюць 13,7 літра чыстага алкаголю ў год. Другое месца заняла Расія, трэцяе — Славенія. У дзясятку самых нездаровых краін увайшлі Славакія, Венгрыя, Харватыя, Польшча, Люксембург. 10-е месца падзялілі Літва і ЗША. ЗША патрапілі ў першую дзясятку рэйтынгу з-за высокага ўзроўню атлусцення насельніцтва — 35% жыхароў Злучаных Штатаў пакутуюць гэтай хваробай.

Самай здаровай краінай названы Афганістан, толькі 2,7% насельніцтва якога маюць індэкс масы цела вышэйшы за 30 (пры норме 18,5—24,9) і выкурвае ўсяго 83 цыгарэты на чалавека штогод. Афганістан таксама названы адной з самых малапітушчых краін з прычыны забароны на продаж і ўжыванне алкаголю.

Акрамя гэтай дзяржавы найбольш здаровымі краінамі таксама названыя Гвінея, Нігер, Непал, Конга, Эрытрэя, Малаві, Самалі, Мазамбік і Эфіопія.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239