Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/27/922198_922199/
Дата раздрукоўкі: 05.12.2020 08:13
27.09.2017 17:55 Грамадства

Жыхар Мядзельскага раёна можа пазбавіцца волі на шэсць гадоў за вылаў васьмі вугроў

Мінск, 27 верасня. Мядзельскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб незаконнай здабычы вугра, які адносіцца да відаў, што асабліва ахоўваюцца.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК Таццяна Беланогая, на возеры Нарач дзяржінспектарамі аховы жывёльнага і расліннага свету быў затрыманы 43-гадовы жыхар Мядзельскага раёна, які займаўся здабычай рыбы супрацьзаконным спосабам. Выкарыстоўваючы забароненую прыладу рыбалоўства, прынцыпы якой заснаваныя на выкарыстанні электрамагнітнага поля, мужчына здабыў восем вугроў і два ліня агульнай вагой 10 кг. Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала больш за 20.700 рублёў.

Мужчына затрыманы па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 281 КК (незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл, у тым ліку з выкарыстаннем прылад лоўлі, прынцыпы працы якiх заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага поля, што мела вынікам прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры).

Следства наклала арышт на маёмасць падазраванага. Прылады і прадметы, якія выкарыстоўваюцца для незаконнай лоўлі, канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу.

За ўчыненне злачынстваў, кваліфікаваных па арт. 281 КК, прадугледжаны розныя пакаранні, у тым ліку да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Асабліва буйным памерам у вышэй названым артыкуле Крымінальнага кодэкса прызнаецца памер шкоды на суму, якая ў дзвесце пяцьдзесят і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, устаноўлены на дзень учынення злачынства.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239