Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/27/922226_922227/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:36
27.09.2017 19:07 Грамадства

За згвалтаванне васьмігадовай дзяўчынкі жыхар Лёзна прыгавораны да працяглага зняволення

Мінск, 27 верасня. Судом Лёзненскага раёна 27 верасня на закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд па абвінавачанні 45-гадовага раней неаднаразова судзімага жыхара гарадскога пасёлка Лёзна ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 166 і ч. 1 арт. 366 КК.

Як паведамілі ў Віцебскім абласным судзе, абвінавачваны прызнаны вінаватым у палавых зносінах насуперак волі пацярпелай з прымяненнем гвалту да жанчыны, з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелай (згвалтаванне), якія былі здзейснены паўторна, у дачыненні да заведама малалетняй, і на падставе ч. 3 арт. 166 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў.

Мужчына таксама прызнаны вінаватым у гвалце ў дачыненні да іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па спыненні правапарушэнняў, з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці, і на падставе ч. 1 арт. 366 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на чатыры гады.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.

У адпаведнасці з ч. 7 арт. 57 КК першыя пяць гадоў пакарання — зняволенне ў турме.

На карысць пацярпелай для матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды, нанесенай злачынствам, спагнана 13.500 рублёў.

Прысуд законную моц не набыў і можа быць абскарджаны і (або) апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239