Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/28/922311_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:38
28.09.2017 13:13 Палітыка, Грамадства

Аляксандр Карлюкевіч прызначаны новым міністрам інфармацыі Беларусі

Мінск, 28 верасня. Новым міністрам інфармацыі Беларусі прызначаны Аляксандр Карлюкевіч, які раней займаў пасаду намесніка кіраўніка Мінінфарма.
Такое рашэнне прынятае кіраўніком дзяржавы 28 верасня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

З 30 чэрвеня 2014 года пасаду міністра інфармацыі займала Лілія Ананіч.

Аляксандр Карлюкевіч у 1985 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча; у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З`яўляецца лаўрэатам прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне".

З 1985 года працаваў на розных пасадах у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку ў такіх выданнях, як газета "За Родину" ў Ашхабадзе, газета "Ленинец", "Во славу Родины", "Культура", "Звязда", "Чырвоная змена", "Народная газета", "Советская Белоруссия" ў Мінску.

У 2006—2011 гадах займаў пасаду дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва".

У 2011—2012 гадах быў галоўным рэдактарам установы "Рэдакцыя газеты "Звязда". У 2012—2016 гадах — дырэктар — галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда".

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 2016 года да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН