Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/28/922399_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 10:41
28.09.2017 17:50 Спорт, Грамадства

Спынены перапродаж білетаў і білетных пакетаў на футбольныя матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы

Мінск, 28 верасня. Супрацоўнікамі УБЭЗ Мінска сумесна з калегамі з інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах падчас аператыўных мерапрыемстваў устаноўленыя асобы, якія ажыццяўлялі незаконную рэалізацыю білетаў і білетных пакетаў ў сталіцы на футбольныя матчы групавога раўнду Лігі Еўропы.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 27 верасня на праспекце Пераможцаў быў затрыманы студэнт сталічнай ВНУ, які рэалізаваў без адпаведнага дазволу (ліцэнзіі) два квіткі па 70 рублёў за кожны (пры намінальным кошце 35 рублёў за кожны). У гэты ж дзень па вуліцы Ленінградская затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, які таксама без адпаведнага дазволу (ліцэнзіі) рэалізаваў чатыры білета па 100 рублёў за кожны (пры намінальным кошце 35 рублёў за кожны).

28 верасня на вуліцы Прытыцкага затрымалі жанчыну, якая прадавала без адпаведных дакументаў тры білетныя пакеты на матчы Лігі Еўропы па 150 рублёў за кожны (пры намінальным кошце 105 рублёў за кожны).

Аб неправамерным выкарыстанні квіткоў (білетных пакетаў) у адрас ТАА "Футбольны клуб БАТЭ" накіраваная інфармацыя для прыняцця рашэння ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

28 верасня ў 20.00 на "Барысаў-Арэне" пачнецца матч групавога этапу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і лонданскім "Арсеналам".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239