Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/29/922505_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:13
29.09.2017 15:01 Эканоміка

Амерыканская карпарацыя Honeywell адкрыла прадстаўніцтва ў Мінску

Мінск, 29 верасня. Амерыканская карпарацыя Honeywell адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Мінску.

Honeywell уваходзіць у спіс 100 вядучых кампаній, які складаўся часопісам Fortune. Яна вядомая ва ўсім свеце сваімі распрацоўкамі ў галіне аэракасмічнага абсталявання, тэхналогій для эксплуатацыі будынкаў і прамысловых збудаванняў, турбакампрэсараў і матэрыялаў высокай эфектыўнасці.

"Мы рады пашырыць нашу прысутнасць у Беларусі. Лічбавыя тэхналогіі Honeywell на аснове праграмнага забеспячэння павышаюць прадукцыйнасць, эфектыўнасць эксплуатацыі і бяспеку аб'ектаў інфраструктуры, а таксама дапамагаюць нашым заказчыкам выконваць бізнес-аперацыі з максімальнай аддачай, — заявіў генеральны дырэктар АТ "Хоневел" Міраслаў Кафеджыеў 28 верасня на адкрыцці прадстаўніцтва. — Адкрыццё новага офіса ў Мінску — важны крок у рэалізацыі нашай стратэгіі росту ў Беларусі і пашырэнні прысутнасці ў СНД. Гэта дазволіць павысіць узровень падтрымкі мясцовых заказчыкаў, мы зможам аказваць аператыўныя кансультацыі і сэрвіс на месцах, скароцім тэрміны пастаўкі і ўстаноўкі абсталявання".

Як адзначылі ў прэс-службе кампаніі, з адкрыццём офіса лічбавыя тэхналогіі Honeywell на аснове праграмнага забеспячэння стануць больш даступнымі для заказчыкаў у Беларусі. Новы офіс будзе выконваць сэрвісныя і адміністрацыйныя функцыі для падтрымкі далейшага росту Honeywell ў рэгіёне.

28 верасня ў Мінску Honeywell правяла першы семінар для партнёраў і патэнцыйных заказчыкаў, прымеркаваны да адкрыцця прадстаўніцтва. Яго мэтай стала знаёмства ўдзельнікаў з поўным партфелем рашэнняў кампаніі для аб'ектаў з розных галін па ўсёй краіне і прадэманстраваць тэхналогіі для аўтаматызацыі і бяспечнай эксплуатацыі прамысловых прадпрыемстваў і інтэлектуальных сістэм камерцыйнага уліку электраэнергіі.

Honeywell з'яўляецца адным з вядучых пастаўшчыкоў для ўсіх сектараў нафтагазавай галіны Беларусі на працягу 40 гадоў — ад здабычы і перапрацоўкі газу, транспарціроўкі нафты да глыбокай перапрацоўкі. Рашэнні Honeywell для аўтаматызацыі, забеспячэння абароны вытворчасці, уліку электраэнергіі і тэлемеханікі ўжо ўстаноўленыя на такіх буйных прамысловых аб'ектах Беларусі, як ВА "Беларуснафта", ААТ "Нафтан", ААТ "Мазырскі НПЗ", ААТ "Гродна Азот", нафтаправод "Дружба", "Беларуськалій", Беларускі металургічны завод (БМЗ), прадпрыемствы ДВА "Белэнерга".

Honeywell працуе ў Расіі і краінах СНД амаль 50 гадоў. У Расіі адкрыта 17 офісаў, больш за 1.000 супрацоўнікаў працуе ў Расіі, Беларусі, Казахстане, Узбекістане, Азербайджане, Арменіі. Сістэмы аўтаматызацыі Honeywell устаноўленыя на найбуйнейшых заводах Расіі і іншых краін СНД.

Авіёніка Honeywell, дапаможныя сілавыя ўстаноўкі і іншая прадукцыя ўсталёўваюцца на самалёты перавозчыкаў Расіі і на многія тыпы самалётаў і верталётаў расійскай вытворчасці. Абсталяванне Honeywell забяспечвае бяспеку і эфектыўнае кіраванне інжынернымі сістэмамі на аб'ектах крытычнай інфраструктуры, камерцыйных і прамысловых будынках, а таксама аб'ектах культурнай каштоўнасці дзяржаўнага і сусветнага значэння. Да іх адносяцца алімпійскія аб'екты ў Сочы, Каспійскі трубаправодны кансорцыум (КТК), аэрапорты Дамадзедава і Унукава, крамы ІКЕА, МЕГА, Дзяржаўны Эрмітаж, Вялікі тэатр, храм Хрыста Збавіцеля, а таксама Нацыянальны мастацкі музей у Беларусі і СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" ( beCloud).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН