Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/29/922516_922517/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2019 23:38
29.09.2017 11:17 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Кіраўнікі краін СНД абмяркуюць у Сочы пытанні развіцця супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і культурна-гуманітарнай галінах

Мінск, 29 верасня. 11 кастрычніка ў Сочы адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Як паведамляе прэс-служба выканаўчага камітэта СНД, "мяркуецца разгледзець комплекс пытанняў, накіраваных на далейшае развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і культурна-гуманітарнай галінах і ў іншых ключавых кірунках дзейнасці Садружнасці".

У вузкім фармаце плануецца абмяняцца думкамі аб узаемадзеянні ў рамках СНД, а таксама абмеркаваць пытанні аб старшынстве ў Садружнасці, даце і месцы правядзення чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

На пашыраным пасяджэнні мяркуецца разгледзець пытанні, якія маюць на мэце далейшае развіццё супрацоўніцтва ў эканоміцы, культурна-гуманітарных галінах, у сферы абароннай палітыкі, аховы знешніх межаў, процідзеяння тэрарызму, а таксама шэраг праектаў, накіраваных на адаптацыю Садружнасці да новых рэалій.

Напярэдадні пасяджэння СКД у Сочы адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД. Яго тэматыка будзе тычыцца міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў рамках Садружнасці.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разгледзяць пытанні, накіраваныя на далейшае развіццё і паглыбленне супрацоўніцтва па ключавых кірунках дзейнасці СНД.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН