Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/29/922578_922579/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:53
29.09.2017 14:32 Грамадства

У Беразіне пасля хатніх родаў памерлі двое нованароджаных і іх маці

Мінск, 29 верасня. Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіцца Даследчая праверка па факце смерці двух нованароджаных дзяцей і іх маці ў Беразіне.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланогая, увечары 28 верасня ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы з крывацёкам была шпіталізавана 29-гадовая жыхарка Беразіна. Жанчыну ў цяжкім стане знайшла сваячка і паведаміла ў хуткую медыцынскую дапамогу. Па адрасе выкліку неадкладна выбыла медыцынская брыгада і ў прымусовым парадку даставіла яе ў бальніцу, у сувязі з тым што жанчына адмаўлялася ад шпіталізацыі.

У ходзе абследавання пацыенткі ў рэанімацыйным аддзяленні медыцынскімі работнікамі былі выяўленыя ў яе сляды нядаўняй родавай дзейнасці. Праз некалькі гадзін жанчына памерла ва ўстанове аховы здароўя.

Дома ў парадзіхі следча-аператыўная група знайшла ў ванным пакоі дзвюх нованароджаных дзяўчынак без прыкмет жыцця.

Устаноўлена, што жанчына ўтойвала сваё становішча і не была на ўліку па цяжарнасці і родах. Не звяртаючыся па медыцынскую дапамогу, нарадзіла дома. Жыла сумесна з мужам і шасцігадовым сынам.

Следствам праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, у рамках якіх апытваюцца сваякі, суседзі, збіраецца матэрыял, які характарызуе сям'ю.

Следствам вынесены пастановы аб правядзенні шэрагу судова-медыцынскіх даследаванняў па высвятленні прычыны смерці жанчыны, яе нованароджаных дзяцей, а таксама ці з'яўляліся яны даношанымі і жыванароджанымі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН