Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/29/922687_258741/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:06
29.09.2017 20:58 Грамадства, Палітыка

Віцэ-прэм'ер Жарко: Новы рэктар БДУ павінен зрабіць велізарную працу па выхаванні студэнтаў сапраўднымі патрыётамі

Мінск, 29 верасня. Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту пад кіраўніцтвам новага рэктара Андрэя Караля трэба будзе захаваць свой статус і павысіць узровень падрыхтоўкі студэнтаў, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко на пашыраным пасяджэнні савета БДУ 29 верасня.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, перад Каралём стаяць задачы па захаванні статусу БДУ як вядучай ВНУ і "вялікая праца па павышэнні якасці ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў, выхаванні іх сапраўднымі патрыётамі".

У ліку важных напрамкаў дзейнасці названыя таксама матывацыя маладых кадраў да педагагічнай і навуковай дзейнасці, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных карпусоў, даследчых лабараторый. Жарко падкрэсліў, што "поспех акрэсленых мэт" магчымы толькі пры адкрытым, сумленным дыялогу і калегіяльным узаемадзеянні рэктара і калектыву.

Звяртаючыся да калектыву БДУ, новы рэктар адзначыў, што кіраўніцтва ВНУ будзе ажыццяўляцца згодна з пастаўленымі Аляксандрам Лукашэнкам задачамі, а таксама на базе назапашанага тут вопыту.

Напярэдадні, прызначаючы Караля рэктарам, афіцыйны лідар заявіў: "У БДУ — я абсалютна згодны і з урадам, і з Адміністрацыяй прэзідэнта — трэба навесці парадак. Я вельмі спадзяюся, што ў вас там атрымаецца".

"Студэнты — вальнадумцы. Мы самі такімі былі. Не ведаю, як вы, а я дакладна. Таму не трэба ў іх гэтую жылку і струнку душыць, — сказаў Лукашэнка. — Але іх трэба выхоўваць патрыётамі нашай краіны, каб не атрымалася так, што мы трацім тут грошы на іх выхаванне, а заўтра яны завярнуліся, працуюць невядома дзе і толку ад гэтага краіне няма".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239