Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/29/eu_eu_922521_922522/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 16:42
29.09.2017 11:58 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Прадстаўнікі французскай лёгкай прамысловасці наведаюць Мінск

Мінск, 29 верасня. Прадстаўнікі лёгкай прамысловасці Францыі наведаюць Мінск. Такая дамоўленасць дасягнута падчас удзелу беларускай дэлегацыі ў Тыдні моды ў Парыжы, які праходзіць з 25 верасня па 3 кастрычніка, паведаміла прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі,

У ходзе візіту ў Мінск плануецца арганізаваць перамовы аб магчымым супрацоўніцтве з ААТ "Камволь", ААТ "Элема" і іншымі прадпрыемствамі канцэрна "Беллегпрам" з французскімі партнёрамі з мэтай прасоўвання беларускай прадукцыі на рынак Францыі і іншых еўрапейскіх краін.

Як адзначыла прэс-служба, у гэтым годзе пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Францыі беларуская дэлегацыя лёгкай прамысловасці ўпершыню наведае як дэфіле модных дамоў (французскіх, аўстралійскіх, шведскіх, англійскіх, нямецкіх дызайнераў) так і салоны, якія адкрываюцца выключна на час Тыдня моды. У іх ліку — Tranoi Paris (самы аўтарытэтны салон Тыдня моды ў Парыжы); Parissurmonde (на гэтай пляцоўцы будуць прадстаўлены дызайнеры Antik Batik, Didier Ludot — La Petite Robe Noire, Gat Rimon, Laurence Dolige, Leon and Harper, Majestic Filatures, Mes Demoiselle, Nue 19.04, Stella Forest, Swildens, а таксама такія міжнародныя брэнды, як Blank, Cecilia Prado, Essentiel, Monoplaza ou Rue Blanche, Premiere Classe Tuileries, Vendome Luxury).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН