Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/30/922720_102583/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:50
30.09.2017 15:21 Грамадства

У пунктах пропуску "Катлоўка" і "Каменны Лог" у ноч на нядзелю будзе абмежаваны заезд транспарту

Мінск, 30 верасня. Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі звяртае ўвагу перавозчыкаў і фізічных асоб, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ у пунктах пропуску "Катлоўка" і "Каменны Лог" на мяжы з Літвой будзе абмежаваны заезд транспартных сродкаў.

Як тлумачыць ДМК, з 1 кастрычніка 2017 года структурныя падраздзяленні Ашмянскай мытні будуць адносіцца да зоны дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

У сувязі правядзеннем неабходных тэхнічных мерапрыемстваў па пераналадцы праграмнага забеспячэння і абсталявання ў пунктах пропуску "Катлоўка" і "Каменны Лог" з 22.00 30 верасня па 02.00 1 кастрычніка 2017 года будзе абмежаваны запуск транспартных сродкаў.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі просіць улічваць гэта пры планаванні перасячэння мяжы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН