Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/01/922552_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:29
01.10.2017 07:04 Грамадства

Набылі моц новаўвядзенні, якія абавязваюць аб'екты размяшчэння на працягу трох гадзін інфармаваць улады пра іншаземцаў, якія прыбылі

Мінск, 1 кастрычніка. 1 кастрычніка набылі моц новаўвядзенні, якія абавязваюць аб'екты размяшчэння на працягу трох гадзін інфармаваць улады пра замежных грамадзян, якія прыбылі. Гэта прадугледжана законам ад 20 ліпеня 2016 года "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях вымушанай міграцыі".

Дакумент унёс змены ў закон ад 4 студзеня 2010 года "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь".

Як паведаміла прэс-служба МУС, змяніўся парадак падавання ў орган унутраных спраў гасцініцамі, санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі, суб'ектамі аграэкатурызму, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія аказваюць паслугі па здачы ўнаём (паднаём) жылых памяшканняў, інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.

Цяпер такая інфармацыя павінна перадавацца пры дапамозе інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы альбо нарачным на працягу трох гадзін пасля падавання жылых памяшканняў для пражывання замежнікам, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.

Падрабязная інфармацыя пра парадак, час і спосабы падавання ў орган унутраных спраў звестак аб іншаземцах, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, размешчаная на сайце МУС.

Парадак рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, што прадугледжаны артыкуламі 41—43 закона "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь", не змяніўся.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН