Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/01/922597_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:05
01.10.2017 08:23 Грамадства

Да 1 мая прыпыненая льгота для пенсіянераў на праезд у прыгарадных аўтобусах і цягніках

Мінск, 1 кастрычніка. 1 кастрычніка прыпыненая льгота для пенсіянераў на праезд у прыгарадным грамадскім транспарце (аўтобусах і цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа).

50-працэнтная скідка на праезд ужываецца штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ: з 1 мая па 30 верасня. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы ад 29 красавіка 2011 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў". Дакументам не прадугледжваецца даванне льготы пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама ў цягніках гарадскіх ліній.

Для набыцця праязных дакументаў са скідкай пасажырам дастаткова было паказаць арыгіналы пенсійных пасведчанняў. Скарыстацца льготай маглі мужчыны старэйшыя за 60 з паловай гадоў і жанчыны старэйшыя за 55 з паловай гадоў.

У органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў жніўні 2017 года на ўліку стаяла 2 млн 578,5 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 303,3 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239