Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/01/922626_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:06
01.10.2017 09:51 Эканоміка

Ашмянская мытня 1 кастрычніка спыняе сваё існаванне

Мінск, 1 кастрычніка. Ашмянская мытня 1 кастрычніка спыняе сваё існаванне, а зона яе адказнасці пяройдзе пад юрысдыкцыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Як паведамляў у жніўні журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, кіраўнічы персанал будзе пераведзены ў пагранічныя пункты мытнага афармлення, у іншыя аддзелы. "За кошт такой аптымізацыі будзе ўзмоцненая мяжа. Адбудзецца скарачэнне часткі адміністрацыйнага апарата, які выконваў функцыі кіравання на ашмянскім напрамку", — растлумачыў старшыня ДМК.

Як заявіў Сянько, Дзяржаўны мытны камітэт "вынесе сур'ёзныя ўрокі" з крымінальнай справы ашмянскіх мытнікаў. У камітэце "працягваюць працаваць над тым, каб увесь асабісты склад вынес вельмі сур'ёзныя ўрокі з шэрагу спраў, па якіх службовыя асобы, у прыватнасці Ашмянскай мытні, былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці".

Аб выяўленні карупцыйнай схемы на Ашмянскай мытні паведаміў у красавіку 2015 года Аляксандр Лукашэнка. Расследаваннем займаўся КДБ. Тады ў дамах падазроных аператыўнікі знайшлі больш за два мільёны долараў. Усяго па справе аб хабарах у пункце пропуску "Каменны Лог" праходзілі 58 чалавек. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, злачыннай групай было прапушчана каля 4,5 тысячы грузавікоў з таварам. Сумы хабараў былі ад 110 да 750 долараў. У шэрай схеме апынуліся задзейнічаныя начальнікі аддзелаў, асабісты склад мытні і бізнесмены.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН