Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/01/922786_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 05:59
01.10.2017 15:10 Грамадства

Два чалавекі траўмаваныя падчас выбуху цвёрдапаліўнага катла ў прыватным доме ў Астравецкім раёне

Мінск, 1 кастрычніка. Два чалавекі траўмаваныя падчас выбуху цвёрдапаліўнага катла ў прыватным жылым доме ў Астравецкім раёне.

Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, інфармацыя пра НЗ паступіла ў экстранныя службы 30 верасня ў 11.55. У падвале жылога дома ў аграгарадку Малі адбыўся разрыў самаробнага ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве без наступнага гарэння.

З апёкамі вадзяной парай I—III ступені (12% цела) шпіталізаваны гаспадар дома, з ірванай ранай левага сцягна — яго жонка, абодва пенсіянеры. У жылым доме пашкоджаныя шыбы дзвярных праёмаў, кацёл.

Меркаваная прычына надзвычайнага здарэння — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць цыркуляцыі цепланосьбіта ў сістэме).
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН