Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/02/922891_922892/
Дата раздрукоўкі: 11.07.2020 23:12
02.10.2017 13:34 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра патаннелі на першых таргах тыдня

Мінск, 2 кастрычніка. 2 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0109 рубля (0,47%) і склаў 2,3032 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0003 рубля (0,02%) і склаў 1,962 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0062 рубля (0,18%) і склаў 3,3916 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту да поўдня панядзелка зніжаюцца, але Brent трымаецца вышэй за 56 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 20,35 капейкі, склаўшы 57,8134 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239