Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/02/922975_922976/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:34
02.10.2017 17:51 Грамадства

СК расследуе акалічнасці ДТЗ у Гродзенскай вобласці, у якім два чалавекі загінулі, яшчэ чацвёра параненыя

Мінск, 2 кастрычніка. Воранаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху, што прывяло да гібелі двух чалавек (ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Як паведамляе СК, 1 кастрычніка каля 16 гадзін на дарозе паблізу вёскі Германішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці вадзіцель аўтамабіля "Ленд-Ровер-Дыскаверы" не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет па ходзе руху і перакуліўся.

Усіх людзей, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, выкінула з салона, паколькі ніхто з іх не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

У ДТЗ загінулі два мужчыны 29 і 25 гадоў. Яшчэ чацвёра з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу. Аднаму з пацярпелых медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Следчыя правялі агляд месца здарэння. Яны высвятляюць акалічнасці ДТЗ, а таксама ўстанаўліваюць асобу таго, хто кіраваў аўтамабілем. Крымінальная справа перададзена ў аддзел расследавання злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту УСК па Гродзенскай вобласці.

Прызначаны шэраг экспертыз, устанаўліваецца фізічны стан загінулых і тых, хто выжыў.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239