Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/02/922995_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:40
02.10.2017 18:34 Эканоміка

Беларусь і Кітай нарошчваюць супрацоўніцтва ў галіне ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі

Мінск, 2 кастрычніка. Першае пасяджэнне сумеснай рабочай групы Беларуска-кітайскага каардынацыйнага камітэта па супрацоўніцтве ў галіне ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі адбылося 25—29 верасня ў Мінску.

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўранюк, беларускі бок на сустрэчы ўзначальваў намеснік старшыні ДВПК Дзмітрый Пантус, кітайскі — начальнік упраўлення супрацоўніцтва па ўзбраенні, ваеннай тэхніцы і тэхналогіях Галоўнага ўпраўлення развіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі Цэнтральнага ваеннага савета КНР старшы палкоўнік Фань Цзяньцзюнь.

У межах пасяджэння рабочай групы бакі абмеркавалі ход рэалізацыі рашэнняў 14-га пасяджэння Беларуска-кітайскага каардынацыйнага камітэта па супрацоўніцтве ў галіне ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, што прайшоў у кастрычніку 2016 года ў Кітаі, а таксама ўзгаднілі палажэнне аб сумеснай працоўнай групе Беларуска-кітайскага каардынацыйнага камітэта па супрацоўніцтве ў галіне ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.

Падчас візіту кітайскай дэлегацыі ў Беларусь старшыня Дзяржкамваенпрама Алег Двігалёў сустрэўся з Фань Цзяньцзюнем і прэзідэнтам кітайскай прамысловай карпарацыі "Вялікая сцяна" Інь Лімінам. Абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі сумесных праектаў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239