Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/02/923012_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:29
02.10.2017 20:44 Грамадства, Палітыка

Лукашэнка выказаў спачуванне Трампу ў сувязі з трагедыяй у Лас-Вегасе

Мінск, 2 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Лас-Вегасе, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку пра шматлікія ахвяры ў выніку абстрэлу наведвальнікаў музычнага фестывалю ў Лас-Вегасе. Шакіруе бязлітаснасць і бессэнсоўнасць учыненага злачынства", — гаворыцца ў спачуванні.

Ад імя ўсіх беларусаў і ад сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка "накіраваў шчырыя словы спачування родным і блізкім загінулых, усім, каго закранула гэтая трагедыя, а таксама пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым", адзначыла прэс-служба.

Паводле інфармацыі СМІ, вечарам 1 кастрычніка на канцэрце непадалёк ад гасцінічна-забаўляльнага комплексу Mandalay Bay у Лас-Вегасе прагрымелі стрэлы. Паводле звестак паліцыі, агонь з балкона 32-га паверха гатэля адкрыў 64-гадовы Стывен Пэдак, які забіў не менш за 50 чалавек. Яшчэ 406 чалавек шпіталізаваныя. Падазроны пакончыў з сабой да прыбыцця паліцыі. Шэрыф Лас-Вегаса Джозэф Ламбарда ў сваю чаргу раней заявіў, што ўлады горада пакуль не гатовыя кваліфікаваць здарэнне як тэракт. Разам з тым 2 кастрычніка тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за стральбу ў Лас-Вегасе.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239