Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/02/923014_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:39
02.10.2017 20:52 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка падпісаў указ "Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці судоў"

Мінск, 2 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ № 358 "Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці судоў".

У прыватнасці, як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, "прадугледжваецца заканадаўчае замацаванне колькасці намеснікаў старшыняў у судах агульнай юрысдыкцыі, а таксама пераразмеркаванне штатных адзінак суддзяў з улікам змянення судовай нагрузкі".

"Гэтыя змяненні робяцца ў межах устаноўленай прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь агульнай колькасцi суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі", — патлумачыла прэс-служба.

Таксама ўказ прызнае, што страціў сілу дэкрэт ад 26 чэрвеня 2008 года № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь", палажэнні якога знайшлі адлюстраванне ў законе "Аб канстытуцыйным судаводстве".

Акрамя таго, "з мэтай актуалізацыі пытанняў забеспячэння суддзяў рэспублікі форменным адзеннем указам зацвярджаюцца парадак і нормы забеспячэння мантыямі і іншымі прадметамі адзення, якія ўваходзяць у камплект, суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі і суддзяў Канстытуцыйнага суда", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН