Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/02/eu_eu_922987_922988/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:33
02.10.2017 18:16 Палітыка, Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

МЗС Беларусі патрабуе тлумачэнняў ад Літвы ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы

Мінск, 2 кастрычніка. Беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы Беларусі ўзброенымі супрацоўнікамі пагранслужбы Літвы. Пра гэта гаворыцца ў ноце, якую 2 кастрычніка ўручылі ў МЗС Беларусі літоўскаму паслу Андрусу Пулокасу.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, 28 верасня ў пункце пропуску "Катлоўка-Лаварышкес" супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Міністэрства ўнутраных спраў Літвы "зрабілі спробу з прымяненнем сілы затрымаць двух грамадзян Беларусі спачатку на літоўскай, а затым і на беларускай тэрыторыі".

"Пры гэтым, будучы ўзброенымі, яны перасеклі дзяржаўную мяжу Беларусі і паглыбіліся на тэрыторыю краіны да 40 метраў. У сувязі з набліжэннем беларускага пагранічнага нарада супрацоўнікі САДМ пасля няўдалай спробы затрымання без тлумачэнняў сваіх дзеянняў у спешным парадку вярнуліся на тэрыторыю Літвы", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

"Небяспечныя дзеянні ўзброеных літоўскіх памежнікаў адбыліся ў сітуацыі напружанасці ў рэгіёне, шмат у чым створанай шматлікімі заявамі літоўскіх уладаў з нагоды вучэнняў "Захад-2017", якія, пры гэтым, не пацвердзіліся", — падкрэслілі ў МЗС Беларусі.

У сувязі з інцыдэнтам па ініцыятыве беларускага боку 30 верасня адбылася рабочая сустрэча памежных упаўнаважаных Беларусі і Літвы, па выніках якой літоўскі бок прызнаў факт інцыдэнту і выказаў прабачэнні.

Як падкрэсліваецца ў ноце МЗС, "беларускі бок чакае афіцыйных тлумачэнняў, а таксама таго, што літоўскі бок прыме ўсе неабходныя меры для недапушчэння такіх інцыдэнтаў у будучыні".
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН