Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/03/923067_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:15
03.10.2017 10:21 Грамадства

У суд накіраваная справа аб махлярстве ў Skype

Мінск, 3 кастрычніка. У Мінску скончана следства ў дачыненні да аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб выкарыстанні шэрагу уліковых запісаў карыстальнікаў Skype з ашуканскімі мэтамі.

Як паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі, ураджэнец Светлагорска 1994 года нараджэння, дзейнічаючы ў складзе групы з замежным грамадзянінам (знаходзіцца за мяжой) з лютага 2016-га па люты 2017 года, набыў на спецыялізаваных форумах у інтэрнэце звесткі больш чым пра 17.000 уліковых запісаў карыстальнікаў Skype і паролі доступу да іх.

Каб адабраць перспектыўныя, на іх думку, для ашуканскіх дзеянняў уліковыя запісы, яны ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі карыстальнікаў.

Затым абвінавачаныя заблакавалі законным праваўладальнікам доступ да іх акаўнтаў. Выступіўшы ад імя ўладальнікаў уліковых запісаў, адправілі кантактам тэкставыя паведамленні з просьбай пазычыць грошы і перавесці іх на названыя карт-рахункі, адкрытыя ў розных банкаўскіх установах, і электронныя кашалькі і рахункі шэрагу электронных плацежных сістэм.

Падчас расследавання ўстаноўлена больш за 40 грамадзян Беларусі і іншых краін, якія пацярпелі ад дзеянняў злачынцаў.

Дзеянні 23-гадовага мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 351 КК (замах на наўмыснае блакаванне камп'ютарнай інфармацыі), ч. 1 арт. 14, і ч. 2 арт. 209 КК (замах на махлярства). Ён узяты пад варту. Крымінальная справа па абвінавачванні грамадзяніна Беларусь перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Матэрыялы ў адносінах да замежнага грамадзяніна вылучаныя ў асобную вытворчасць для правядзення далейшых следчых дзеянняў і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне яго месцазнаходжання.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН