Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/03/923081_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:37
03.10.2017 11:32 Грамадства

У вышуку Максіма Мархалюка 3 кастрычніка будзе задзейнічаны АМАП

Мінск, 3 кастрычніка. У вышуку Максіма Мархалюка 3 кастрычніка будзе задзейнічаны атрад міліцыі асаблівага прызначэння, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

10-гадовы жыхар вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна знік у Белавежскай пушчы 16 верасня. Праз 10 дзён па факце яго знікнення следчыя органы распачалі крымінальную справу ў адпаведнасці з п. 2 арт. 167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Падставай для прыняцця працэсуальнага рашэння паслужыла заканчэнне дзесяці сутак з моманту падачы заявы аб знікненні дзіцяці і невыяўленне яго месцазнаходжання падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

У самай маштабнай за гісторыю краіны пошукавай аперацыі ўдзельнічаюць прафесіяналы і валанцёры. У некаторыя дні было задзейнічана прыкладна дзве тысячы чалавек. Выкарыстоўваліся авіяцыя і беспілотныя лятальныя апараты.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН