Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/03/923131_923132/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:12
03.10.2017 14:01 Эканоміка

Лукашэнка даручыў праверыць выкананне тэрмінаў будаўніцтва па заключаных інвестдагаворах

Мінск, 3 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць выкананне тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў па заключаных інвестыцыйных дагаворах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 3 кастрычніка на нарадзе па праекце новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса і пытаннях удасканалення заканадаўства па скарачэнні пустых і старых дамоў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Мы сёння падштурхоўваем рознага роду грамадзян і інвестараў да будаўніцтва. Вы ведаеце мае патрабаванні. Яны ўжо ў заканадаўчых актах, мабыць, вызначаны. Калі няма, Міцкевіч даложыць, — сказаў Лукашэнка. — Ёсць жалезабетонныя тэрміны, якія ў інвестыцыйных дагаворах пазначаныя. І для грамадзян. У найбліжэйшы час, пачынаючы з Мінска, мы праверым, як выконваюцца гэтыя тэрміны. Але нават там, дзе я бачу кожны дзень, гэта называецца "жудасць". Замест двух — пяць гадоў. Стаяць закінутыя, зарослыя быльнягом у горадзе-героі Мінску будынкі і памяшканні, на якія ўвагу начальнікаў я ўжо звяртаў".

Лукашэнка нагадаў, што раней ужо была дасягнута дамоўленасць аб уцягванні ў абарот рознай уласнасці, у прыватнасці незавершанага будаўніцтва. "Нават там, дзе я езджу кожны дзень, ужо трэці губернатар спрабуе паказаць, як ідзе праца. Але працы гэтай няма".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, мясцовыя ўлады часам не могуць самі вызначыцца, што рабіць з такімі аб'ектамі. "І гэта ў Мінску фактычна. Няўжо на ўласнасць, памяшканні і іншае задаволілі попыт, што бясплатна нават не хочуць узяць? Тады нам трэба гэтым займацца", — заўважыў Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН