Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/03/eu_eu_923061_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:39
03.10.2017 09:39 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка павіншаваў Штайнмаера і народ ФРГ з Днём германскага адзінства

Мінск, 3 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём германскага адзінства.

Лукашэнка адзначыў, што гэтая падзея ў значнай ступені паспрыяла аб'яднанню Еўропы, для якой і сёння з'яўляецца важным дух адзінства і ўзаемаразумення.

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю плённага супрацоўніцтва з Германіяй ва ўсіх сферах. Спадзяюся, што пазітыўная дынаміка палітычнага дыялогу і інтэнсіфікацыя двухбаковых кантактаў будуць спрыяць далейшаму пашырэнню адносінаў паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

З 1990 года нацыянальнае свята Германіі адзначаецца ў адпаведнасці з Дагаворам аб аб'яднанні Германіі 3 кастрычніка ў дзень уваходжання ГДР у склад ФРГ.

Сёння 3 кастрычніка з'яўляецца адзіным дзяржаўным святам Германіі, усталяваным на федэральным узроўні. Усе астатнія святы рэгулююцца землямі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН