Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/04/923293_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:57
04.10.2017 13:25 Палітыка

Макей абмеркаваў з намеснікам дзяржсакратара Ватыкана пытанні развіцця супрацоўніцтва

Мінск, 4 кастрычніка. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка ў Мінску сустрэўся з намеснікам дзяржаўнага сакратара Святога прастола па агульных пытаннях Джавані Анджэла Бечу.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, візіт Бечу прымеркаваны да афіцыйнага адкрыцця новага будынка апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, якое будзе адзначацца 11 лістапада.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі "актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, некаторыя аспекты дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь".

Адбыўся абмен думкамі аб выніках праведзенага ў Мінску пленарнага пасяджэння Савета канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, у якім узялі ўдзел больш за 40 кардыналаў і біскупаў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239