Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/04/923304_923305/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:34
04.10.2017 13:41 Эканоміка, Фінансы

Еўра і расійскі рубель на таргах падаражэлі, долар нязначна патаннеў

Мінск, 4 кастрычніка. 4 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0042 рубля (0,18%) і склаў 2,3111 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0005 рубля (0,03%) і склаў 1,965 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0086 рубля (0,25%) і склаў 3,401 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель захоўвае прывабнасць, ён таргуецца ў плюсе, у адрыве ад дынамікі цэн на нафту. Цэны на нафту Brent да поўдня серады трымаюцца вышэй за 55 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара ЗША да расійскага рубля з тэрмінам разлікаў "заўтра" на таргах Маскоўскай біржы па стане на 11.30 панізіўся на 1.932 пункта (1 пункт адпавядае 0,01 капейкі) у параўнанні з сярэдняўзважаным курсам папярэдняга гандлёвага дня і склаў 57,7832 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239