Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/04/923319_923320/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:25
04.10.2017 15:06 Грамадства

Беларус падазраецца ў забойстве 12 фазанаў у маскоўскім парку Горкага

Мінск, 4 кастрычніка. Грамадзянін Беларусі падазраецца ў забойстве фазанаў у Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя М.Горкага ў Маскве.

Як паведамляе агенцтва навінаў Масква, увечары 30 верасня 21-гадовы студэнт трэцяга курса Інстытута кіно і тэлебачання з Беларусі быў затрыманы супрацоўнікамі парку ў птушыным вальеры, дзе ўтрымліваліся фазаны.

Малады чалавек пашкодзіў загароду вальера, зайшоў унутр і пачаў забіваць птушак. Праваахоўнікі падазраюць, што гэта забойства ўчынена з хуліганскіх памкненняў.

У дачыненні да беларуса распачата крымінальная справа аб жорсткім абыходжанні з жывёламі. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Паведамляецца таксама, што падазраваны раней судзімы за незаконнае захоўванне наркотыкаў.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239