Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/04/923341_923342/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:08
04.10.2017 15:49 Грамадства

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара сталічнай турфірмы

Мінск, 4 кастрычніка. У Мінску распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ТАА "Дром-Тур".

Як паведамляе Следчы камітэт Беларусі, паводле дадзеных следства, жыхарка Мінска 1961 года нараджэння са снежня 2016 года па ліпень 2017 года пад маркай аказання турыстычных паслуг завалодала грашовымі сродкамі 24 грамадзян на агульную суму не менш за 98 тыс. рублёў. Пры гэтым выконваць узятыя на сябе абавязацельствы не мела намеру.

Першыя заявы аб супрацьпраўных дзеяннях падазраванай сталі паступаць у праваахоўныя органы яшчэ ў ліпені, пры гэтым дырэктар пераконвала кліентаў у хуткім вяртанні грошай і стварыла бачнасць прыняцця мер па кампенсацыі ўрону.

Праз некаторы час у міліцыю звярнуўся яшчэ шэраг грамадзян, адпачынак якіх быў запланаваны на жнівень. Большасці кліентаў грашовыя сродкі ў поўным аб'ёме так і не былі вернутыя. Гэты факт і стаў адной з падстаў для распачынання крымінальнай справы. "Нягледзячы на тое што дырэктар турфірмы знаходзілася ў неспрыяльным фінансавым становішчы і першапачаткова не магла выканаць узятыя на сябе абавязацельствы, яна працягнула сваю дзейнасць, у тым ліку разлічваючы расплаціцца па даўгах з грошай, якія ўносіліся новымі кліентамі", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Следствам канфіскавана дакументацыя, правяраецца інфармацыя аб іншых запазычаннях грашовых сродкаў у грамадзян.

Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры). Да яе прымененая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239