Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/04/923388_123456/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:45
04.10.2017 20:48 Палітыка

Макей прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка апостальскай нунцыятуры ў Мінску

Мінск, 4 кастрычніка. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка апостальскай нунцыятуры ў Мінску.

Галоўным госцем мерапрыемства ад ватыканскага боку стаў намеснік Дзяржаўнага сакратара Святога Прастола па агульных пытаннях арцыбіскуп Джавані Анджэла Беччу.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, у прывітальным слове Макей падкрэсліў асаблівы сімвалізм мерапрыемствы ў кантэксце святкавання ў 2017 годзе 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам. За мінулую чвэрць стагоддзя паміж Беларуссю і Ватыканам ўсталяваўся адкрыты і даверны дыялог, рэгулярны характар набыў абмен візітамі на ўсіх узроўнях.

"Ватыкан заўсёды быў і застаецца для Рэспублікі Беларусь надзейным партнёрам, у тым ліку з пункту гледжання нашага ўзаемадзеяння з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі", — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Макей падкрэсліў канструктыўны і ўзважаны падыход Рымска-каталіцкай царквы да захавання міжканфесійнай згоды ў Беларусі. Паводле яго слоў, мірнае суіснаванне розных рэлігій і канфесій на нашай зямлі з'яўляецца прадметам асаблівага гонару і важным укладам Беларусі ў падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі.

Міністр таксама пажадаў апостальскаму нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь Габару Пінтэру і супрацоўнікам нунцыятуры поспехаў у далейшай працы ў краіне.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН