Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/05/923407_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:54
05.10.2017 09:47 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Таджыкістана Рахмона з 65-годдзем

Мінск, 5 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з 65-годдзем.

"Ваша шматгадовая самаадданая праца, накіраваная на ўмацаванне міру і згоды, рост дабрабыту таджыкскага народа і ўмацаванне аўтарытэту Рэспублікі Таджыкістан на міжнароднай арэне, заслугоўвае самай высокай ацэнкі", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка з задавальненнем адзначыў дасягнуты ўзровень беларуска-таджыкскіх адносін, заснаваных на традыцыях дружбы, падтрымкі і паразумення, станоўчую дынаміку супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Перакананы, што Ваша актыўная дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе і надалей спрыяць пашырэнню шматпланавага дыялогу паміж Мінскам і Душанбэ", — падкрэсліў беларускі афіцыйны лідар.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН