Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/05/923416_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:34
05.10.2017 10:07 Палітыка

У Мінск прыбыў Нікалас Мадура

Мінск, 5 кастрычніка. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прыбыў у Беларусь 5 кастрычніка з аднадзённым афіцыйным візітам.
Яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам пройдуць у першай палове дня ў Палацы Незалежнасці. "Кіраўнікі дзяржаў спачатку сустрэнуцца ў фармаце" сам-насам", а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый, — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі. — Бакі разгледзяць шырокі комплекс пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю двухбаковых праектаў, функцыянаванне сумесных зборачных вытворчасцяў, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах. Асобная ўвага будзе надавацца міжнароднаму парадку дня".

У другой палове дня Нікалас Мадура возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця помніка нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару ў мінскім скверы, які носіць яго імя.

Мадура прыбыў у Мінск з Масквы, дзе ён сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і ўзяў удзел у міжнародным энергетычным форуме. Перад візітам у Маскву ён паведаміў журналістам: "Я таксама збіраюся наведаць прэзідэнта Беларусі Лукашэнку. Мы рэактывуем змяшаную камісію, падымаючы тэмы супрацоўніцтва ў галіне жыллёвага будаўніцтва, прамысловага развіцця і гандлю з Беларуссю".

Нікалас Мадура наведваў Беларусь у ліпені 2013 года. Яго папярэднік Уга Чавес прыязджаў у Беларусь пяць разоў. Лукашэнка наведваў Венесуэлу чатыры разы, у тым ліку ў сакавіку 2013 года з нагоды жалобных мерапрыемстваў у сувязі са смерцю Чавеса.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН