Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/05/923425_923426/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:47
05.10.2017 13:15 Палітыка

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Алег Краўчанка знаходзіцца з рабочым візітам у ЗША

Мінск, 5 кастрычніка. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка знаходзіцца з рабочым візітам у ЗША, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У ходзе візіту, які пачаўся 3 кастрычніка, намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам Гандлёвай палаты ЗША Гары Літманам перспектывы сумеснай працы па развіцці гандлёва-эканамічных адносін.

4 кастрычніка Краўчанка на сустрэчы з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША Брыджэт Брынк абмеркаваў стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін.

Праведзены сустрэчы са старшынёй Хельсінкскай камісіі ЗША сенатарам Роджэрам Уікерам і намеснікам старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па міжнародных справах Эліётам Энгелам.

Пытанні сумесных намаганняў па захаванні гістарычнай спадчыны абмеркаваны на сустрэчы са старшынёй Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Леслі Уайс.

У рамках знаходжання ў Вашынгтоне намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама правёў брыфінг у Фондзе Карнэгі за міжнародны мір і сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі вядучых вашынгтонскіх аналітычных цэнтраў: Інстытута Кенана, Джэймстаўнскага фонду, карпарацыі РЭНД.

"На сустрэчах прадстаўнікі амерыканскай аналітычнай супольнасці праінфармаваныя аб ключавых кірунках беларускай знешняй палітыкі", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН