Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/05/923426_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:34
05.10.2017 13:29 Грамадства

У жыхара Баранавіцкага раёна канфіскаваны карабін "Маўзер" узору 1898 года

Брэст, 5 кастрычніка. У жыхара вёскі Мілавіды Баранавіцкага раёна канфіскаваныя карабін "Маўзер" калібра 7,62 мм узору 1898 года з аптычным прыцэлам і 5 патронаў да яго.

Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, яны былі выяўленыя ў аўтамабілі мужчыны супрацоўнікамі праваахоўных органаў сумесна з дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету. Паводле заключэння эксперта гэтыя прадметы з'яўляюцца наразной агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі, прыдатнымі для стральбы.

4 кастрычніка Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да вяскоўца 1983 года нараджэння распачатая справа па ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў).

Раней мужчына быў судзімы за незаконную здабычу рыбы.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН