Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/05/923437_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 21:48
05.10.2017 13:44 Грамадства

Расіяніна пры ўездзе ў Беларусь з Польшчы затрымалі з 300 кг гашышу

Мінск, 5 кастрычніка. Каля 300 кг гашышу выявілі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, 56-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля Lexus, грамадзянін Расіі, ехаў з Польшчы праз пункт пропуску "Брузгі" па "зялёным калідоры". Мытны кантроль з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу і кіналагічнай службы ўказаў на наяўнасць у машыне наркатычных рэчываў.

Пры наступным надглядзе ў спецыяльна вырабленых схованках ў пустацелых месцах падлогі салона аўтамабіля і яго дна выяўлена 372 брыкеты з рэчывам расліннага паходжання карычневага колеру. Прычым, як адзначаюць мытнікі, доступ да месцаў утойвання стаў магчымы толькі пры дапамозе дэмантажу транспартнага сродку з выкарыстаннем электраінструментаў.

У адпаведнасці з заключэннем эксперта спрэсаванае рэчыва вагой каля 300 кг з'яўляецца гашышам.

У дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі распачатая крымінальная справа. За незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу наркатычных сродкаў прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Матэрыялы справы перададзеныя ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239