Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/05/923537_923538/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:50
05.10.2017 17:04 Грамадства

За абразу суддзі жыхар Віцебска прыгавораны да штрафу ў 300 базавых велічынь

Мінск, 5 кастрычніка. Віцебскім абласным судом 5 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе па абвінавачанні 30-гадовага жыхара Віцебска ў абразе суддзі.

Як паведамілі ў аблсудзе, мужчына прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 391 КК, і прыгавораны да штрафу ў 300 базавых велічынь (1 базавая велічыня — 23 рублі).

Нагадаем, 18 лістапада 2016 года ў вячэрні час мужчына, выкарыстоўваючы свой акаўнт у сацыяльнай сетцы, змясціў на сайце ў "УКантакце", прысвечаным Віцебску, тэкставы каментар, які па сваім змесце ўтрымліваў "лінгвістычныя прыкметы абразы суддзі".

Паводле дадзеных следства, віну ва ўчыненні злачынства абвінавачваны прызнаў цалкам. Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што суддзя раней двойчы разглядаў у дачыненні да яго справы аб адміністрацыйных правапарушэннях і, на яго думку, вынес суровае пакаранне.

Прысуд законную моц не набыў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН