Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/06/923618_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:33
06.10.2017 10:56 Эканоміка

Прадстаўнік Беларусі абмеркаваў з новым намеснікам дырэктара СГА ход перамоўнага працэсу аб далучэнні краіны да гэтай арганізацыі

Мінск, 6 верасня. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч 5 кастрычніка сустрэўся з новым намеснікам дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Аланам Вулфам, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Амбразевіч павіншаваў Вулфа з прызначэннем на пасаду і выказаў надзею на канструктыўнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках працэсу падрыхтоўкі далучэння Беларусі да СГА. Вулф адзначыў, што кіраўніцтва СГА высока ацэньвае намаганні беларускага ўрада па ўступленні ў арганізацыю і гатова аказаць неабходную падтрымку для завяршэння перамоў у найбліжэйшай перспектыве.

Бакі абмеркавалі эканамічную сітуацыю ў Беларусі, вынікі дзявятага пасяджэння рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі, якое адбылося 13 верасня ў Жэневе, і далейшыя сумесныя крокі па прасоўванні перамоўнага працэсу.

Дасягнута дамоўленасць аб рэгулярным узаемадзеянні, у тым ліку ў рамках падрыхтоўкі да 11-й міністэрскай канферэнцыі СГА, якая адбудзецца 10—13 снежня ў Буэнас-Айрэсе.

3 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што перамоўны працэс аб уступленні Беларусі ў СГА "атрымаў новы імпульс".

Паводле яго слоў, сёлета Беларусь правяла вялікую працу ў гэтым напрамку. "На працягу кароткага часу мы будзем гаварыць аб перамоўным працэсе як адбытым", — сказаў Макей на адкрыцці першай Канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН