06.10.2017 10:38 Грамадства
Зніклы ў Свіслацкім раёне 10-гадовы Максім Мархалюк абвешчаны ў міжнародны вышук
Мінск, 6 кастрычніка. Зніклы 16 верасня жыхар вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці 10-гадовы Максім Мархалюк абвешчаны ў міжнародны вышук. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Паводле яго слоў, крымінальная справа аб знікненні хлопчыка зараз знаходзіцца ў вытворчасці ўпраўлення СК па Гродзенскай вобласці. Адпрацоўваюцца ўсе версіі знікнення дзіцяці.
Максім Мархалюк знік у Белавежскай пушчы ўвечары 16 верасня. Праз 10 дзён па факце яго знікнення следчыя органы распачалі крымінальную справу ў адпаведнасці з п. 2 арт. 167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
У самай маштабнай за гісторыю краіны пошукавай аперацыі зараз удзельнічаюць прафесіяналы. Раней у некаторыя дні ў пошуках было задзейнічана прыкладна дзве тысячы чалавек. Выкарыстоўваліся авіяцыя і беспілотныя лятальныя апараты.
Паводле інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, 6 кастрычніка ў пошукава-выратавальнай аперацыі прымаюць удзел супрацоўнікі міліцыі з Свіслацкага, Слонімскага, Зельвінскага, Мастоўскага РАУС. Актыўны ўдзел прымаюць вайскоўцы ўнутраных войскаў і супрацоўнікі МНС. Сёння будзе прадоўжана абследаванне мясцін, дзе найбольш цяжка прайсці, а таксама забалочаных.