Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/06/923629_123456/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:54
06.10.2017 11:39 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка падпісаў указ па аптымізацыі мытных органаў

Мінск, 6 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 362 "Аб змяненні ўказаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", які "скіраваны на аптымізацыю мытных органаў", паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Дакумент удакладняе назвы падраздзяленняў у структуры Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) і прыводзіць мытную тэрміналогію ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕАЭС).

Так, старшыня ДМК надзелены правам рэгуляваць пытанні арганізацыі забеспячэння службовых асоб мытных органаў прадметамі форменнага абмундзіравання, а таксама ўстанаўліваць ўзор, парадак выдачы і нашэння службовага жэтона.

Акрамя таго, указ выключае неабходнасць ўзгаднення ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі прызначэння і вызвалення кіраўніком ДМК на пасады начальніка ўпраўлення камітэта і намесніка начальніка мытні, а таксама асоб, якія курыруюць пытанні праваахоўнай дзейнасці. У дакумент уведзены пасады першага намесніка начальніка мытні і начальніка сектара; павышаны персанальныя званні службовых асоб мытных органаў па асобных катэгорыях дзяржаўных пасад для прывядзення іх у адпаведнасць з класамі дзяржслужачых і дзяржаўных пасад у органах дзяржкіравання.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН