06.10.2017 13:57 Грамадства
Сёння ў Мінску пачынаюцца заняткі па бясплатным вывучэнні ўкраінскай мовы
Мінск, 6 кастрычніка. 6 кастрычніка ў Мінску пачынаюцца бясплатныя заняткі па вывучэнні ўкраінскай мовы. Курсы арганізуе пасольства Украіны ў Беларусі.
Заняткі будзе весці супрацоўнік Цэнтра славянскіх моў Ягор Дзьёбік. Паводле яго слоў, на курсы запісаліся 84 чалавекі. "Цікавасць аказалася вялікай, мы не чакалі такога", — сказаў ён у каментарыі БелаПАН. З-за вялікай колькасці тых, хто запісаўся, вырашана зрабіць тры групы, паведаміў ён. Дзве групы будуць займацца па пятніцах у памяшканні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Фрацішка Скарыны" (ТБМ) па адрасе вуліца Румянцава, 6. Заняткі будуць праходзіць з 18.00 да 19.30 і з 19.30 да 21.00.
Заняткі трэцяй групы будуць праводзіцца па суботах з 18.00 да 19.30. Першыя суботнія заняткі адбудуцца 7 кастрычніка па адрасе вуліца Валгаградская, 2а. "Але гэта часовае памяшканне, мы зараз падшукваем яшчэ які-небудзь варыянт", — удакладніў Дзьёбік. Ён растлумачыў, што па суботах офіс ТБМ не працуе, таму для суботняй групы неабходна знайсці іншае памяшканне.
Дзьёбік таксама не выключае, што з цягам часу колькасць людзей на курсах зменшыцца. "Курсы бясплатныя, матывацыі ў людзей менш. У нас так ужо было раней, калі група з 25 чалавек паступова паменшылася да пяці", — адзначыў выкладчык.
21 ліпеня ў Кіеве Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся даць больш магчымасцяў для вывучэння нацыянальных моў беларусам ва Украіне, а ўкраінцам — у Беларусі. "Мы надалі шмат увагі пытанню задавальнення моўных патрэб украінцаў і беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыях нашых краін, — заявіў па выніках перамоў прэзідэнт Украіны. — Я быў рады чуць, што мы працягнем супрацоўніцтва па вывучэнні беларускай мовы ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце, а таксама адкрыем моўныя курсы ў некаторых гарадах Украіны. Мы таксама дамовіліся, што ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях Беларусі ўкраінцы атрымаюць усе магчымасці для вывучэння ўкраінскай мовы".
Што да вывучэння беларускай мовы ва Украіне, то, як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Кіеве Герман Пузырны, з 2009 года ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Шаўчэнкі працуе Цэнтр беларускай мовы і культуры, дзе ёсць бясплатныя беларускамоўныя курсы. З 2013 года цэнтр носіць імя Уладзіміра Караткевіча. У горадзе Ірпень (Кіеўская вобласць) дзейнічае клас з вывучэннем беларускай мовы. Акрамя таго, найбліжэйшым часам у Мелітопалі (Запарожская вобласць) запрацуе беларускамоўная нядзельная школа.